5 траўня 2024, Нядзеля, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод тэрарыстаў Пушылін абвясціў аб адстаўцы і збег у Маскву

46
Верхавод тэрарыстаў Пушылін абвясціў аб адстаўцы і збег у Маскву

Пастанову Дзяніс Пушылін прыняў пасля падзення «Боінга».

Так званы старшыня «вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі адпраўлены ў адстаўку паводле ўласнага жадання. Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» віцэ-спікер «парламента» Уладзімір Маковіч.

«Дзяніс цяпер знаходзіцца ў Маскве. Ён даслаў на маё імя ліст з просьбай аб вызваленні з займанай пасады паводле ўласнага жадання. На сесіі савета гэтае пытанне было пастаўленае на галасаванне. Дэпутаты падтрымалі адстаўку Пушыліна», - заявіў ён.

Сепаратыст не ўдакладніў, паводле якіх прычын так званы спікер парламента самаабвешчанай рэспублікі наважыў сысці ў адстаўку.

Са слоў Маковіча, цяпер абавязкі «спікера парламента» выконвае ён. Месца верхавода застаецца вакантным.

Да наступнага пасяджэння «вярхоўнага савета» будуць пададзеныя кандыдатуры прэтэндэнтаў на пасаду, якая, паводле канстытуцыі «ДНР», уважаецца за верхавода самаабвешчанай дзяржавы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках