5 траўня 2024, Нядзеля, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санітары забаранілі 16 пляжаў

1
Санітары забаранілі 16 пляжаў

Эксплуатацыю 16 зон адпачынку абмежавала санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі.

Пастанова аб гэтым прынятая праз неадпаведнасць вадаёмаў эпідэміялагічным крытэрам бяспекі, паведамляе БелТА.

У Магілёўскай вобласці адпачынак забаронены ля сажалкі ў вёсцы Дрыбін, на пляжы гарадскога возера па вул. Горкага ў Клімавічах, участку ракі Свіслач дзіцячага санаторыя «Свіслач» (Асіповіцкі раён), пляжы Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве.

У Берасцейскай вобласці купанне абмежаванае на рацэ Ведзьма ў Ляхавічах, рацэ Шчара ў вёсцы Дарава, вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка» (вёска Галаўнінцы).

Забароненая эксплуатацыя пляжу ракі Днепр у раёне цэнтра алімпійскага рэзерву і парку «Прыдняпроўскі» ў Жлобіне (Гомельская вобласць).

Купанне дзяцей абмежаванае ў сямі вадаёмах.

У Гомельскай вобласці для дзяцей закрыты пляж возера Вірскага (Жлобінскі раён), пляжы ракі Днепр філіяла «Рэчыцадобраўпарадкаванне» і філіяла базы адпачынку «Мілаград» (Рэчыцкі раён).

У Берасці для непаўналетніх абмежаваная эксплуатацыя пляжу «Цэнтральны» на правым беразе Мухаўца і пляжу зоны адпачынку па вул. Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У Гародні - возера Юбілейнага, у Віцебскай вобласці - пляжу на рацэ Ула ў Чашніках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках