5 траўня 2024, Нядзеля, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Канфлікт у Данбасе - глабальная праблема

5
Браніслаў Камароўскі: Канфлікт у Данбасе - глабальная праблема

Катастрофа ў Данецкай вобласці можа канчаткова «развеяць ілюзіі» аб ходзе канфлікту ва Украіне.

Пра гэта ў Варшаве заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, піша «Укрінформ».

«Вынікам катастрофы можа быць паглыбленая рэакцыя заходняга свету. Можна і варта спадзявацца, што ў некаторых палітычных колах развеюцца ілюзіі што да сапраўднай плыні канфлікту і пра рэальных, а не гіпатэтычных пагрозах для бяспекі ў гэтым рэгіёне ў будучыні», - заявіў Камароўскі.

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што «спробы адрэзаць некаторыя тэрыторыі Украіны расейскімі сепаратыстамі» прывялі да наступстваў, якія адчуваюцца ў многіх краінах, далёкіх ад «суседства Расеі».

«Сёння відавочна, што гэта не толькі праблема Украіны. Больш за тое, гэта не толькі праблема краін гэтага рэгіёну, якія рашуча заяўлялі пра расейска-ўкраінскі канфлікт і спробы дэстабілізаваць украінскую дзяржаву. Сёння відавочна, што гэта - глабальная праблема», - заявіў Камароўскі.

Ён адзначыў, што грамадская думка ў дэмакратычных краінах не можа праігнараваць сітуацыю са збітым пасажырскім самалётам, улічваючы «палітычную мэтазгоднасць».

Камароўскі падкрэсліў, што Польшча і надалей будзе настойваць на неабходнасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне шляхам «ліквідацыі крыніцы канфлікту». «Мяркуем, што прыпыненне агню мае вялікі сэнс, але гэта павінна суправаджацца дзеяннямі, якія спыняць спробы і дзеянні ў разбурэнні ўкраінскай дзяржавы і падтрыманні пастаяннай крыніцы канфлікту ў гэтым рэгіёне», - заявіў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках