5 траўня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка Russia Today: фэйкавыя акаўнты вядуць прама з ньюсрума

7
Журналістка Russia Today: фэйкавыя акаўнты вядуць прама з ньюсрума

Першы прынцып стылю працы крамлёўскага канала: што б ні адбылося, гэта заўсёды віна Украіны.

Журналістка Сара Ферт, якая зволілася з Russia Today, у інтэрв'ю Press Gazette заявіла, што бачыла, як фэйкавыя акаўнты ў сацсетках вядуць прама з ньюсрума. Яна звольнілася напярэдадні, запярэчыўшы супраць манеры асвятлення тэлеканалам катастрофы Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines у Данецкай вобласці. Кiраўнiца канала Маргарыта Сіманьян у сваім блогу ў «Жывым часопісе» сцвярджае, што прапанову аб новай працы яна атрымала яшчэ два тыдні таму, паведамляе NEWSru.com.

«Першы прынцып стылю працы RT: што б ні адбылося, гэта заўсёды віна Украіны», - заявіла ў сваім Twitter Сара Ферт. Карэспандэнтка дадала, што калі супрацоўнік RT губляе веру ў пазіцыю СМІ, то ён становіцца бескарысным. Са слоў Ферт, неабходна цалкам падзяляць погляд выдання на падзеі, каб атрымаць поспех у ім, цытуе «Росбалт».

У інтэрв'ю Press Gazette Ферт апісала, як страціла веру ў дзень, калі ў Данецкай вобласці разбіўся рэйс з Амстэрдама з 298 людзьмі на борце: «Я ўвайшла ў ньюсрум, і яны вялі акаўнт бог ведае якога відавочцы, які абвінавачваў урад Украіны, а сітуацыя была такой напружанай».

У ЖЖ Сіманьян з нагоды звальнення Ферт гаворыцца: «Сара заяўляе, што яна выбірае праўду. Відавочна, у нас рознае разуменне праўды. Мы ўважаем за праўду тое, што рэпарцёры на свае вочы бачаць на месцы падзей. У прыватнасці, ва Украіне Сара палічыла за лепшае далучыцца да хору тых, хто ўважае за праўду ўбачанае па тэлевізары і прачытанае ў газетах у Лондане». У заяве прэс-службы, якую Press Gazette цытуе на ангельскай мове, у дадатак да вышэйпрыведзенай фразы гаворыцца, што RT «паказвае ўсе бакі таго, што адбываецца, нават калі ўсе вакол ужо вызначылі, які бок вінаваціць». У заяве прэс-службы на расейскай, распаўсюджанай на старонцы Сіманьян, гэтая прапанова апушчаная.

Гэта ўжо не першы выпадак скандальнага звальнення з РТ замежных супрацоўнікаў. У сакавіку звольніліся вядучыя Ліз Уол і Эбі Марцін, прычым Уол абвясціла аб сыходзе з канала ў прамым эфіры. У кіраўніцтве RT гэта назвалі самапіярам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках