4 траўня 2024, Субота, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае геаграфічнае таварыства перанесла сталіцу Польшчы

9
Расейскае геаграфічнае таварыства перанесла сталіцу Польшчы

Расейскае геаграфічнае таварыства (РГТ) пераблытала сталіцу Польшчы.

На сайце таварыства апублікаванае паведамленне, у якім гаворыцца, што «Міжнародная геаграфічная алімпіяда, якая арганізуецца Міжнародным геаграфічным саюзам, будзе праходзіць у сталіцы Польшчы Кракаве». У рэчаіснасці сталіцай Польшчы з'яўляецца Варшава, піша Lenta.ru.

Кракаў быў сталіцай польскай дзяржавы ў сярэднія стагоддзі. З 1815 да 1846 Кракаў насіў статус вольнага горада, а затым увайшоў у склад Аўстрыйскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны горад стаў часткай Польшчы.

Камандзе РГТ за гады ўдзелу ў міжнародных алімпіядах атрымалася здабыць пяць залатых, шэсць срэбных і 17 бронзавых медалёў. У 2011 годзе каманда з Расеі заняла першае месца на Сусветным геаграфічным чэмпіянаце ў Сан-Францыска, а ў 2010 годзе атрымала залаты медаль на Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе ў Тайбэі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках