5 траўня 2024, Нядзеля, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліст Motorhead для канцэрта ў Менску замовіў сем відаў спіртнога

17
Саліст Motorhead для канцэрта ў Менску замовіў сем відаў спіртнога

27 ліпеня ў менскім Палацы спорту брытанскі рок-гурт Motorhead выканае свае лепшыя хіты і новы альбом Aftershock.

Арганізатары менскага канцэрта падзяліліся падрабязнасцямі райдэра групы, піша БелаПАН.

У кожнага з трох удзельнікаў групы за сцэнай будзе асобны пакой - светлае прасторнае памяшканне з кандыцыянерам з камфортнымі месцамі для шасці чалавек.

У грымёрку заснавальніку і вакалісту гурту Лэмі замоўлена па бутэльцы віскі, джыну, гарэлкі, вермуту, ружовага віна і дзве ўпакоўкі піва. У бубнача Мікі Дзі і гітарыста Філа Кэмпбэла - толькі па бутэльцы шампанскага і піва.

З ежы ў Лэмі ў грымёрцы будуць мясныя і сырныя асарці, вараныя яйкі і памідоры на галінцы, замяняльнік алею і хлеб. У Мікі Дзі - арэхі кэш’ю, арахіс, чыпсы і шакаладныя батончыкі. Філ Кэмпбэл папрасіў два шкляначкі локшыны хуткага прыгатавання.

У кожнага музыкі ў грымёрцы таксама будуць садавіна, сок, вада, газіроўка і 1-працэнтнае малако.

Акрамя гэтага для харчавання гурту і прыехаўшага з ёй тэхнічнага персаналу за кулісамі будзе арганізаваная адмысловая сталовая.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках