5 траўня 2024, Нядзеля, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сімвалы веры і свабоды: беларускія фанаты выбіраюць «Пагоню»

22

Заўзятары ўсё часцей падтрымліваюць любімыя клубы нацыянальнай сімволікай.

«Што гэта ў вас намалявана на майцы, а на банэры? Вы што, не ведаеце што з такім сцягам і гербам наведваць футбольныя (хакейныя) матчы нельга? Ну і што, што гэтых знакаў няма ў пераліку забароненых, а «Пагоня» з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю? Усё роўна мы вас не прапусцім з імі. Загад зверху, нічога асабістага».

З такой сітуацыяй сустракаўся напэўна кожны фанат, які шануе нацыянальныя сімвалы Беларусі - герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, піша сайт belultras.by.

«У гэтым матэрыяле мы не будзем удавацца ў гістарычныя факты, а гэтак жа спрачацца на тэму, калі ж усё-такі было першае згадванне пра БЧБ сцяг і Пагоню, гэта справа гісторыкаў і іншых дзеячаў культуры. Мы гэтак жа не навязваем ніякага пункту гледжання з нагоды сімволікі, гэта асабісты выбар кожнага, - піша сайт. - Мы ўсяго толькі адлюстроўваем рэчаіснасць і пазіцыю большасці рухаў фанатаў у Беларусі ў гэтым пытанні. Гэты матэрыял не нясе ніякай палітычнай падаплёкі, а з'яўляецца праявай патрыятызму да сапраўдных сімвалаў нашай краіны».

Праз палітычную сітуацыю ў краіне, фанацкія рухі практычна не могуць выказваць актыўнае меркаванне пра нацыянальную сімволіку на спартовых арэнах унутры краіны. Практычна ўсе спробы выказацца на гэтую тэматыку, актыўна і вельмі жорстка спыняюцца ўладамі і супрацоўнікамі спецслужбаў. Вельмі многія фанаты пацярпелі праз сваю актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні. У прэсе перыядычна з'яўляюцца паведамленні, што фанатаў не прапускаюць на стадыёны ў цішотках з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, так жа з'яўляюцца паведамленні з-за мяжы, пра скандалы, якія звязаныя з сімволікай. Усё гэта, вядома, вельмі моцна адбіваецца на фанацкай актыўнасці ў гэтым пытанні і цяпер, фактычна, толькі за мяжой, фанаты маюць рэальную магчымасць выказацца і данесці да грамадскасці сваю пазіцыю. Але і ў сябе дома, перыядычна праходзяць разнапланавыя акцыі ў падтрымку бел-чырвона-белага сцягу і «Пагоні».

У гэтым матэрыяле мы пастараліся сабраць найбольш цікавыя сведчанні таго, як беларуская фансадружнасць ставіцца да гэтага пытання.

Калі вы думаеце, што такая сітуацыя толькі ў футбольных заўзятараў, то вы глыбока памыляецеся.

Сапраўдная форма хакейнай зборнай Беларусі

Актыўна сваю пазіцыю па гэтым пытанні выказваюць прадстаўнікі фанацкіх рухаў

Менскае Дынама

Банэр фанатаў менскага «Дынама»

Графіці ў Менску

Заўзятар менскага «Дынама» на чэмпіянаце свету ў Бразіліі

БАТЭ Барысаў

Ціраспаль

Вугоршчына

Менскае «Тарпеда»

«Шахцёр» у Малдове

«Вельмі часта ў заўзятараў, якія наведваюць матчы зборнай Беларусі ў розных відах спорту, узнікае пытанне, з якой атрыбутыкай падтрымліваць актыўна сваю каманду. Спадзяемся, што пасля гэтага матэрыялу сумневаў ніякіх не застанецца», - кажуць аўтары артыкула.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках