5 траўня 2024, Нядзеля, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС шукае зніклую ў сектары Газа беларуску

15
МЗС шукае зніклую ў сектары Газа беларуску

Амбасада Беларусі ў Егіпце падтрымлівае прамую сувязь з сваякамі зніклай грамадзянкі нашай краіны.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, каментуючы інфармацыю ў СМІ пра тое, што сваякі другі дзень не могуць знайсці выехаўшую з сектара Газа (дзе праходзіць ізраільская аперацыя) у Егіпет беларуску, піша БелТА.

«Амбасада Беларусі ў Егіпце знаходзяцца ў прамым кантакце з сваякамі гэтай грамадзянкі. У адрас егіпецкіх уладаў накіраваны афіцыйны запыт з просьбай праясніць, дзе яна знаходзіцца ў гэты час і калі яна затрыманая, то ў сувязі з чым і на якой падставе», - распавёў Дзмітрый Мірончык.

Як паведамлялася, сувязь з 68-гадовай грамадзянкай Беларусі Ганнай Лотыш знікла пасля таго, як яна 17 ліпеня выехала з сектара Газа разам з вялікай групай расейцаў і ўкраінцаў. Дачка зніклай (што засталася ў палестынскім анклаве) кажа, што маці ў свой час трапіла ў сектар Газа нелегальна - «па падземных контрабандысцкіх тунэлях». Яна падазрае, што адсутнасць патрэбных штампаў у пашпарце магла пры выездзе стаць падставай для затрымання пажылой жанчыны егіпецкімі памежнікамі і наступнай дэпартацыі.

Беларускія дыпламаты, з яе слоў, ужо звязаліся з егіпецкімі памежнікамі на пераходзе «Рафах». Ім паведамілі, што затрыманых замежнікаў там няма, але напярэдадні ў Каір сышоў аўтобус з групай асоб, якія падлягаюць дэпартацыі. Ці ёсць сярод іх Ганна Лотыш, не вядома.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках