5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шыла: «Бук» мае экран, праз які можна ўбачыць самалёт

59
Іван Шыла: «Бук» мае экран, праз які можна ўбачыць самалёт

Моладзевы актывіст служыў у войску аператарам такога ж ракетнага комплексу, які збіў малайзійскі «Боінг».

«Еўрарадыё» пацікавілася ў Івана Шылы, ці лёгка навучыцца кіраваць ракетным комплексам «Бук».

- 5 гадоў прайшло пасля службы, і гэта ўсё забываецца, тым больш, што мы капалі акопы. Там ёсць кіроўца-механік, бо «Бук» мабільны комплекс, ён ездзіць. Потым ёсць 3 чалавекі, адзін з іх афіцэр, які ўсім кіруе, ёсць аператар, я быў аператарам, і яшчэ адзін чалавек, не памятаю, за што ён адказваў. У агульнай складанасці там індыкатары, экраны, на якіх робяць наводку на аб’ект і суправаджаюць яго, і непасрэдна кнопкі, каб выпусціць ракеты.

Ёсць відэа. Калі ты рабіў наводку на аб’ект, на яго наводзіцца камера, ёсць экран. Калі не самае дрэннае надвор'е, фізічна можна паглядзець, што гэта ляціць грамадзянскі самалёт, а не іншы. У нас былі трэніроўкі, і вучылі нас захопліваць пасажырскую авіяцыю, бо баявая лётае толькі падчас вучэнняў. Калі былі вучэнні, то, ва ўсякім раз, той Бук, які быў у частцы, дзе я служыў, у Лепельскім раёне, баявыя самалёты не бачыў. Вось ты выходзіш і бачыш, што ляціць самалёт над часткай, а на радары яго не відаць. А вось грамадзянскія самалёты - ідэальна, і там вучыцца асабліва не трэба.

- Ці былі падрыхтаваныя аператары з Расеі, каб кіраваць комплексам?

- Калі там ёсць інструкцыя для гэтага «Буку», то за дзень можна навучыцца, калі гаворка пра пасажырскія самалёты. З баявымі цяжэй, бо яны адстрэльваюць цеплавыя ракеты. А пасажырскі самалёт з «Бука» збіваецца вельмі проста.

- Ты цяпер змог бы сесці і ўспомніць?

- Так, з улікам таго, што мяне асабліва не вучылі. Я кажу, калі гаворка ідзе пра пасажырскі самалёт. Ён не робіць манеўраў, добра бачны. Адразу на радары відаць, што ляціць самалёт. І вельмі проста яго захапіць.

- А што ты рабіў?

- Мая функцыя як аператара за 2 гадзіны ўспамінаецца. Перада мной быў такі індыкатар - вельмі стары зялёны экран. Я круціў такую ручку, на экране перасоўваўся квадрат. Я бачыў на гэтым экране аб’ект, ён вылучаўся, і мне трэба было дакруціць, каб гэты квадрат захапіў мэту, націснуць кнопку, што мэта захопленая. Лічы, што наводчык.

Перад камандзірам яшчэ ёсць экран, але ён вызначае агулам мэту. А перад ім - кнопкі непасрэднага пуску ракеты.

- А хто выпускае ракеты?

- Афіцэр сам.

- Там шмат кнопак, я б не разабраўся.

- З маімі вайсковымі здольнасцямі я таксама быў уражаны вялікай колькасцю кнопак. Але там усё вельмі проста. Большую частку кнопак можна не выкарыстоўваць. Там, дзе ракету запускаюць, кнопкі запячатаныя і напісана, што трэба распячатаць і націснуць.

- Колькі чалавек трэба, каб збіць самалёт?

- Думаю, хопіць і двух. Механік толькі кіруе, а так, наводчык і той, хто запускае.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках