5 траўня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты прызналі стратэгічную паразу: «Адыходзіць няма куды»

84

Верхаводы тэрарыстаў у паніцы.

«Учора праціўнік заблакаваў апошнюю асноўную трасу, што звязвала Данецк з Луганскам і, адпаведна, з Расеяй. Апорныя пункты праціўніка размешчаны цяпер у пасёлках Белае і Вясёлая Тарасаўка. Цяпер украінцы закопваюць у зямлю некалькі дзясяткаў танкаў і БМП, каб выключыць магчымасць прарыву абароны». І ён зноў ускосна прызнае, што баевікі атрымліваюць зброю з Расеі: «Здача Белага і Тарасаўка - гэта стратэгічная параза.

Цяпер нас адсякаюць ад мяжы - гэта значыць, ад усякага забеспячэння», - заявіў Ігар Гіркін у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Расейскі дыверсант прызнаў таксама вялікі разгром пад Данецкам.

«Уначы праціўнік прайшоў праз Тоненькае да аэрапорта Данецка, стварыўшы сетку апорных пунктаў, кожны з якіх абаронены пяццю-сям'ю танкамі», - напісаў ён.

Іншы лідар тэрарыстаў - самаабвешчаны «губернатар» Павал Губараў на сустрэчы з жыхарамі Данецка заявіў, што адыходзіць сепаратыстам няма куды.

«Насельніцтва вас не падтрымлівае! Зрабіце першы крок, сыдзіце! Вызваліце горад-мільённік! Не рабіце нас закладнікамі» - звярнулася жыхарка да Губарава. На гэта ён адказаў ёй, што ім няма куды бегчы.

«Што вы робіце з народам? Мы галасавалі за вас, а цяпер усе супраць вас!? Вы не плануеце ратаваць жыцці і адступаць»- спытала адна з жыхарак горада.

У адказ паніклы Губараў толькі заўважыў: «Адыходзіць нам няма куды».

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках