5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам праходзіць фестываль, прысвечаны 600-м угодкам Грунвальдскай бітвы

7

19 і 20 ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі» (Менская вобласць) праходзіць рыцарскі фэст «Наш Грунвальд».

У 2014 годзе ўпершыню за 6 гадоў правядзення канцэрт арганізаваны на двух пляцоўках. Першая па традыцыі размешчаная на тэрыторыі самога музейнага комплексу «Дудуткі», а другая вынесеная за яго тэрыторыю. Канцэрты на адкрытай (бясплатнай) пляцоўцы будуць праходзіць сёння і заўтра. Рэканструкцыя ж Грунвальдскай бітвы адбудзецца а 16:00, пасля чаго пачнуцца бугурты (масавыя рыцарскія бітвы). Квіток на 1 дзень каштуе 140 000 рублёў, на два - 200 000, паведамляе onliner.by.

На галоўнай сцэне канцэрт пачнецца а 17:30. Выступаць на ёй будуць Hardwood, CEILIDH CEOL, FRAM, «Стары Ольса», Irdorath, «Тролль Гнет Ель», Neuro Dubel, Hok-key.

На адкрытай пляцоўцы музыка гучыць ужо з 12 гадзін дня, а скончыцца дзейства а 20:25. На цэнтральнай плошчы сядзібы «Дудуткі» выступаюць танцавальныя калектывы, музыкі, праводзяцца майстар-класы і старадаўнія гульні. Таксама ёсць гандлёвыя шэрагі з майстар-класамі ў рамёствах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках