5 траўня 2024, Нядзеля, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы катастрофы «Боінга» абстралялі місію АБСЕ

19
На месцы катастрофы «Боінга» абстралялі місію АБСЕ

Назіральнікаў АБСЕ, якія прыбылі на месца катастрофы лайнера з Малайзіі, абстралялі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Франсам Тымермансам у суботу ў Кіеве.

«Учора, нягледзячы на дасягнутую дамоўленасць, прадстаўнікі АБСЕ былі абстраляныя», - паведаміў ён.

У суботу еўрапейскія экспэрты вярнуліся, адзначыў прэзідэнт. Пры гэтым ім зноў перашкаджаюць працаваць: не даюць магчымасці збіраць доказы, груба абыходзяцца з целамі загінулых, пішуць «Падрабязнасці».

«Мы мяркуем, што гэтая сітуацыя з'яўляецца недапушчальнай. Мы не дапусцім перашкоды ў працы камісіі, і таго, каб прадстаўнікі іншых краін не мелі магчымасці правесці аб'ектыўнае даследаванне», - заявіў Парашэнка.

У сваю чаргу ў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ паведамілі, што падчас знаходжання назіральнікаў на месцы авіякатастрофы ў Данецкай вобласці быў ажыццёўлены папераджальны стрэл, калі «хтосьці перасягнуў дазволеную лінію».

«Быў ажыццёўлены папераджальны стрэл уверх, бо нехта перасягнуў дазволеную лінію», - паведамілі ў прэс-службе місіі.

Інцыдэнт адбыўся, калі міжнародныя назіральнікі ўжо пакідалі месца трагедыі. Ніхто не пацярпеў. Агулам, паводле звестак місіі, назіральнікам дазволілі хадзіць па больш шырокай тэрыторыі з доступам да целаў загінулых. «Таксама мы пагутарылі з мясцовымі жыхарамі. Сёння не было такога строгага рэжыму, як учора», - распавялі ў прэс-службе.

У нядзелю назіральнікі АБСЕ плануюць працягнуць маніторынг сітуацыі на месцы авіякатастрофы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках