5 траўня 2024, Нядзеля, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На старажытным прыродным аб'екце Беларусі адкрыюць экалагічную сцежку

7
На старажытным прыродным аб'екце Беларусі адкрыюць экалагічную сцежку

На тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Ельня" у Віцебскай вобласці адкрыецца экалагічная сцяжына «Азёраўкі» даўжынёй у 1,5 км.

Як паведамляе прэс-цэнтр ПРААН у Беларусі, экасцяжына створаная ў рамках праекта ЕЗ/ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» і з'яўляецца часткай праекта ў развіцці турысцкага патэнцыялу верхавога балота Ельня, паведамляе БелаПАН.

Экасцяжына створаная для прыцягнення ўвагі да балота, якое з'яўляецца адным з помнікаў ледавіковага перыяду. «Мала хто ведае пра тое, што Ельні 9000 гадоў, што балота плошчай каля 200 кв. км з'яўляецца адным з найстарэйшых прыродных аб'ектаў Еўропы, і што толькі ў такіх месцах яшчэ захоўваецца шэраг унікальных відаў раслін і жывёл і можна ўбачыць рэшткі пасляледавіковай тундры і знікаючыя віды птушак», - адзначылі ў ПРААН.

У прыватнасці, Ельню насяляюць такія рэдкія віды птушак, як чорнагарляковая гагара і белая курапатка, растуць два тыпы драпежнай расянкі.

Экалагічная сцежка ў Ельні аформленая інфармацыйнымі стэндамі, змяшчае тры аглядныя платформы, абсталяваная падзорнай трубой і балотаступами. 25 ліпеня на сцежцы пройдуць першыя экскурсіі.

Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Ельня» ўтвораны ў 1968 годзе і размешчаны ў межах Мёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці. З 2002 года заказнік мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарская канвенцыя). Балота Ельня мае 118 азёр і з'яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак і ключавой батанічнай тэрыторыяй міжнароднага значэння. У адпаведнасці з Дырэктывай Еўрапейскага звязу паводле месцапражывання (92/43/EEC Habitats Directive) больш за 75% экасістэм комплексу ўваходзяць у спіс ахоўных у Еўропе. У верасні 2013 года ў Мёрах быў адкрыты першы ў Беларусі візіт-цэнтр заказніка "Ельня", абсталяваны і аформлены з дапамогай праекта ЕЗ/ПРААН.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках