5 траўня 2024, Нядзеля, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Дынама-Менск» пачне сезон матчам з «Ёкерытам»

ХК «Дынама-Менск» пачне сезон матчам з «Ёкерытам»

Кантынентальная хакейная ліга ўзгадніла і апублікавала каляндар сезону-2014/15.

Рэгулярны сезон адкрыецца 3 верасня ў Магнітагорску матчам паміж мясцовым «Металургам» і маскоўскім «Дынама». Усяго ў сёмым чэмпіянаце КХЛ возьмуць удзел 28 каманд, разбітых на 4 дывізіёны (па два ў кожнай канферэнцыі) па 7 каманд, піша БелаПАН.

Менскае «Дынама» гуляе ў дывізіёне Баброва канферэнцыі «Захад» разам з камандамі «Атлант» (Мыцішчы, Расея), «Дынама» (Рыга, Латвія), «Ёкерыт» (Хельсінкі, Фінляндыя), «Медвешчак» (Заграб, Харватыя) , СКА (Санкт-Пецярбург, Расея) і «Славан» (Браціслава, Славакія).

Клуб пачынае новы сезон трохматчавай выязной серыяй, першая гульня якой пройдзе 4 верасня ў Хельсінкі - «зубры» згуляюць супраць пачаткоўца лігі «Ёкерыта». 6 верасня менчукоў чакаюць у Рызе, 8 верасня - у Санкт-Пецярбургу.

Першы хатні матч адбудзецца 12 верасня - у госці да «Дынама» прыедзе «Атлант» з Мыцішчаў. Наступныя тры матчы «зубры» таксама згуляюць на лёдзе «Менск-Арэны»: 14 верасня супраць маскоўскага ЦСКА, 18 верасня супраць чарапавецкай «Северсталі» і 20 верасня супраць ніжагародскага «Тарпеда».

Кожная каманда правядзе ў рэгулярным сезоне 60 матчаў: два матчы дома, два на выездзе з камандамі свайго дывізіёна, адзін дома, адзін на выездзе - з камандамі іншага дывізіёнам сваёй канферэнцыі, па адным матчу з камандамі іншы канферэнцыі, 4 матчы ўнутры сваёй канферэнцыі і 4 - з камандамі іншы канферэнцыі паводле рэйтынгавага прынцыпу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках