3 траўня 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» змяніла маршруты палётаў у восем гарадоў

1
«Белавія» змяніла маршруты палётаў у восем гарадоў

Авіякампанія «Белавія» змяніла маршруты палётаў у восем гарадоў праз авіякатастрофу ва ўсходняй Украіне.

Гаворка ідзе аб рэйсах у Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Краснадар, Ашхабад і Сочы, паведамляе БелТА.

Як паведамлялася раней, пасля катастрофы малазійскага «Боінга» «Белавія» пастанавіла выключыць са сваіх маршрутаў тэрыторыю ўсходняй Украіны.

Як адзначыў у каментары намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец, «затрымак, звязаных са спыненнем палётаў праз паветраную прастору ўсходняй Украіны, у «Белавія» не адбываецца. Пакуль усё нармальна».

Палёты над астатняй часткай Украіны дазволены для ўсіх авіякампаній. «Белавія» працягвае выконваць палёты ў міжнародны аэрапорт Барыспаль (Кіеў) згодна з раскладам двойчы ў дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках