5 траўня 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нідэрландаў: Атака на «Боінг» адкрыла Еўропе вочы на канфлікт у Данбасе

47
МЗС Нідэрландаў: Атака на «Боінг» адкрыла Еўропе вочы на канфлікт у Данбасе

Трагедыя самалёта Boeing-777 адкрыла вочы Еўропе на тое, што адбываецца ва Украіне.

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Нідэрландаў Франс Тымерманс падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сёння ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

Са слоў кіраўніка МЗС, Нідэрланды з гэтага часу будуць актыўна спрыяць больш рашучым дзеянням з боку Еўрапейскага Звязу. Міністр замежных спраў Нідэрландаў падзяліўся сваімі адчуваннямі, калі ўчора ўвечары ён прыбыў у Кіеў і ўбачыў каля будынку амбасады сваёй краіны шмат кветак і людзей. Ён спытаўся ў іх на расейскай мове, што яны робяць тут, пачуўшы ў адказ: «Выказваем сваю салідарнасць». «Мой першы прыярытэт - вярнуць нашых людзей дадому. Сем'і хочуць пахаваць сваіх родных», - сказаў Тымерманс. «Мы шакаваныя навінамі пра тое, што целы могуць перамяшчаць з месца на месца», - адзначыў міністр, дадаўшы, што людзі «абураныя тым, што яны чуюць».

«Калі ласка, дапамажыце нам вярнуць нашых людзей дадому, каб годна іх пахаваць», - звярнуўся да прэзідэнта Украіны Тымерманс. «Як толькі мы атрымаем доказы, мы не спынімся, пакуль вінаватыя ў гэтым не паўстануць перад судом», - заявіў Тымерманс, дадаўшы, што гаворка ідзе «не толькі пра тых, хто націснуў на курок, але і пра тых, хто зрабіў гэта магчымым». «Я мяркую, што міжнародная супольнасць павінна аб'яднацца дзеля гэтага», - сказаў міністр.

Тымерманс таксама адзначыў, што бачыў, як больш за 20 гадоў украінскі народ адстойваў сваю незалежнасць. «Я бачыў Вашыя выбары, спадар прэзідэнт. Я бачыў таксама надзею вашых людзей. Мы, міжнародная супольнасць, павінны зрабіць усё, каб дапамагчы вам рэалізаваць надзею вашага народа», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, 17 ліпеня а 16.20 у небе над Данецкай вобласцю тэрарысты, якіх падтрымлівае Расея, збілі самалёт Boeing-777, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа. У той жа час ва ўрадзе Украіны заяўляюць, што да сённяшняга дня баевікі так і не пускаюць на месца падзення збітага імі малайзійскага самалёта ў Данецкай вобласці ні ўрадавую камісію, ні міжнародных экспэртаў, ні следчыя групы.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках