5 траўня 2024, Нядзеля, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель затапіла

5

Моцны пролівень, які абрынуўся на Гомель сёння днём, спыніў рух гарадскога грамадскага транспарту.

Самым затопленым месцам апынуўся пад'езд да аўтавакзала. Далёка не ўсе кіроўцы рызыкавалі пераадолець разлітае «мора». Ад пачатку вуліцы Курчатава і амаль да самага аўтавакзала было па калена вады, паведамляе «Радыё Свабода».

У аўтобус №16 пасажыры заходзілі, скінуўшы абутак, а Прывакзальны рынак апынуўся як раз, як на беразе мора.

Мясцовая гандлярка Алена кажа, што гарадскія ўлады ў мінулым годзе рамантавалі тут «ліўнёўку», але пасля таго мала што змянілася. Калі здараецца моцны пролівень, усё вакол па-ранейшаму «плавае».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках