Беларускія гандбалісты сустрэнуцца з чэмпіёнамі свету
1- 21.07.2014, 9:50
- 4,679
У Досе адбылося лёсаванне фінальнага раўнда чэмпіянату свету 2015 года, які пройдзе ў Катары.
Зборная Беларусі трапіла ў групу "А", дзе будзе змагацца з камандамі Гішпаніі, якая з'яўляецца існым чэмпіёнам свету, Славеніі, Катара, Бразіліі і Чылі, піша "Прессбол".
Група "А": Гішпанія, Славенія, Катар, Беларусь, Бразілія, Чылі.
Група "В": Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Аўстрыя, Туніс, Іран.
Група "С": Францыя, Швэцыя, Алжыр, Чэхія, Егіпет, ААЭ.
Група "D": Данія, Польшча, Расея, Аргентына, Бахрэйн, Нямеччына.
Каманды з трэцяга кошыка, у якім знаходзілася зборная Катара, размяркоўваліся па групах у апошнюю чаргу. Гаспадары турніру атрымалі права выбраць сабе групу ў абыход працэдуры жэрабя.
Чэмпіянат свету пройдзе ў Досе з 15 студзеня да 1 лютага 2015 года.