4 траўня 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» зладзілі дэмарш

16
Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» зладзілі дэмарш

Беларускі футбол далей ліхаманіць.

Пакуль спецыялісты разважалі пра тое, што элітнага дывізіёна 12 каманд мала, што яго трэба пашыраць (з наступнага сезона паводле пастановы Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" ў вышэйшай лізе будуць выступаць 14 клубаў), ніхто і не заўважыў, што і ў цяперашняй "дванаццатцы" не ўсё ладам.

Чарговы адчайны крок распачалі футбалісты "Тарпеда-БелАЗ". На матч 18-га тура супраць салігорскага "Шахцёра" яны выйшлі ў белых футболках: на грудзях быў надпіс "Ці патрэбная каманда Жодзіна", а на спіне красаваўся вялікі пытальнік, піша camarade.biz.

Зрабілі гэта футбалісты праз тое, што ў клубе нестабільная фінансавая сітуацыя. Галоўны спонсар каманды ААТ "БелАЗ" цяпер адчувае цяжкасці. У I квартале гэтага года са стратных прадпрыемстваў самую вялікую страту атрымаў БелАЗ: 116,1 млрд BYR. Пры гэтым яго прыбытак склала ўсяго 1,24 трлн BYR. Паводле сумы прыбытку ён апынуўся на апошнім месцы ў дзесятцы найбуйнейшых ААТ краіны. Зрэшты, прадпрыемства пры гэтым атрымала прыбытак ад рэалізацыі ў суме 186,6 млрд. BYR. А чысты прыбытак быў адмоўны з прычыны, у асноўным, страт у інвестыцыйнай, фінансавай ды іншай дзейнасці ў суме 201,7 млрд BYR. Мабыць, на ўлюбёную цацку грошай ужо не стае.

Дзеянні сваіх падапечных падтрымлівае і галоўны начальнік Ігар Крывушэнка, які заявіў пасля матчу: "Усе ўмеюць чытаць. Што хацелі сказаць хлопцы, то і сказалі. Я тут больш нічога не скажу, што яны сказалі, выйшаўшы ў гэтых футболках... І ці патрэбен наогул футбол у нашай краіне, я ўжо сумняваюся. Аматарскі - так. Але прафесійны - вялікае пытанне…"

Гэта ўжо не першы выпадак, калі футбалісты выказваюць пратэст.

Так, 27 красавіка матч 5-га тура чэмпіянату Беларусі паміж берасцейскім "Дынама" і барысаўскім БАТЭ не пачаўся ў прызначаны час. Берасцейскія футбалісты затрымалі пачатак гульні на 10 хвілін у знак пратэсту супраць таго, што ў гэтым сезоне каманда яшчэ не атрымлівала заробак.

Фінансавыя прычыны адчуваюць і некаторыя іншыя клубы "вышкі".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках