4 траўня 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ адправіўся ў Албанію ў складзе 19 чалавек

БАТЭ адправіўся ў Албанію ў складзе 19 чалавек

Футбалісты БАТЭ адправіліся ў Албанію, дзе правядуць другі матч 2-га кваліфікацыйнага кола Лігі чэмпіёнаў супраць "Скендэрбэу" з Корчы.

У Албанію паляцелі 19 гульцоў.

Склад: Ілля Алексіевіч, Аляксандр Валадзько, Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Міхаіл Гардзяйчук, Аляксандр Карніцкі, Уладзіслаў Клімовіч, Сяргей Крывец, Герман Маліньш, Філіп Младэнавіч, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Дзяніс Палякоў, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч, Ягор Філіпенка, Анры Хагуш, Сяргей Чэрнік, Яўген Яблонскі.

У выязным спісе няма траўмаваных Дзмітрыя Мазалеўскага, Дзмітрыя Багі і Дзмітрыя Ліхтаровіча.

Па прызямленні ў Тыране "жоўта-сінім" трэба будзе на аўтобусе адолець шлях да горада Паградэца, размешчанага недалёка ад Корчы. Менавіта ў Паградэцы, у чатырохзоркавым гатэлі "Milenium Albania", БАТЭ будзе жыць падчас албанскага ваяжу, паведамляе сайт БАТЭ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках