4 траўня 2024, Субота, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд жэніцца у дзень свайго 60-годдзя

3
Франсуа Аланд жэніцца у дзень свайго 60-годдзя

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд наважыў пабрацца шлюбам з актрысай Жулі Гае 12 жніўня 2014 года.

Пра гэта піша Le Parisien.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай французскімі СМІ, прэзідэнт задумаў стаць жанатым чалавекам у дзень сваіх 60-х угодак.

Паведамляецца, што ўзяць шлюб Аланда папрасілі сябры ўзначальванай ім Сацыялістычнай партыі Францыі ў мэтах стварэння больш стабільнага, паважнага вобразу. На думку лідэраў палітычнай арганізацыі, пасля разлукі Аланда з партнёркай Валеры Трыервэйлер ягонак асабістае жыццё ўражвае таямнічасць і негатыўна адбіваецца на ўспрыманні маральнага аблічча прэзідэнта насельніцтвам краіны, піша Lenta.ru.

Таксама французскія выданні адзначылі, што Гае надакучыла роля палюбоўніцы: ёй непрыемна, што Аланд хавае іхнюю сувязь.

Аб стасунках Франсуа Аланда і Жулі Гае стала вядома ў студзені 2014 года. Раман прэзідэнта з 41-гадовай актрысай паклаў канец ягонаму незарэгістраванаму шлюбу з Трыервэйлер (пара жыла разам з 2005 года).

Шлюб з Гае стане першым для Аланда. Ён не рэгістраваў стасункі ні з Валеры Трыервэйлер, ні з Мары-Сэгален Руаяль. Незарэгістраваны шлюб з апошняй пачаўся ў канцы 1970-х гадоў і скончыўся ў 2007 годзе, Руаяль стала маці чацвярых дзяцей Аланда.

Для Жулі Гае шлюб з Аландам стане другім. Яна ўжо была замужам за аргентынскім рэжысёрам Сант'ягам Амігарэнам (Santiago Amigorena).

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках