4 траўня 2024, Субота, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх турыстаў не хочуць бачыць у Еўропе

28
Расейскіх турыстаў не хочуць бачыць у Еўропе

Турапэратары паведамляюць пра рост напружанасці паміж турыстамі з Расеі і еўрапейскіх краін.

«Расейцы ўсё больш паказваюць сябе шавіністамі. Яны паводзяцца паводле прынцыпу: «Мы супраць усяго свету, і свет супраць нас». Гэта спараджае напружанасць у стасунках з адпачывальнікамі іншых нацыянальнасцяў», - сказаў кіраўнік турыстычнай кампаніі Corendon Атылай Усла.

Як мяркуецца, стасункі паміж расейскімі і галандскімі турыстамі пагоршыліся пасля катастрофы лайнэра Boeing 777 у Данецкай вобласці Украіны, піша gazeta.ru.

Паводле інфармацыі ад кампаніі Corendon расейцаў, якія адпачываюць на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у прыватнасці, на Малёрцы, сёлета стала ўдвая менш. Мясцовыя турапэратары звязваюць сітуацыю з падзеямі ва Украіне. На іх думку, расейскія турысты ўважаюць за лепшае не выдаткоўваць грошы ў еўрапейскіх краінах, што крытычна выступаюць супраць Расеі.

Самалёт кампаніі Malaysia Airlines з 298 пасажырамі быў збіты 17 ліпеня. У выніку загінула 298 пасажыраў.

Фота: AP

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках