4 траўня 2024, Субота, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

68-гадовую беларуску дэпартуюць з Егіпта

2
68-гадовую беларуску дэпартуюць з Егіпта

Разглядаецца пытанне аб дэпартацыі з Егіпта грамадзянкі Беларусі Ганны Лотыш.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Паводле ягоных слоў, 20 ліпеня яна была дастаўленая ў паліцэйскі пастарунак у населеным пункце Аль-Арыш у 50 км ад памежнага пераходу «Рафах». Дзмітрый Мірончык адзначыў, што Ганна Лотыш была затрыманая на мяжы Егіпта за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму і незаконнае перасячэнне мяжы.

17 ліпеня беларуска выехала з сэктара Газа, дзе праходзіць ізраільская апэрацыя, у Егіпет з вялікай групай расейцаў і ўкраінцаў. Пасля чаго сваякі страцілі з ёй сувязь.

Дачка жанчыны Віялета Абу-Насар, што засталася ў палестынскім анклаве, паведаміла, што ейная маці Ганна Лотыш у свой час трапіла ў сэктар Газа нелегальна - праз падземныя кантрабандысцкія тунэлі. Яна падазрае, што гэтая акалічнасць пры адсутнасці патрэбных штампаў у пашпарце магла пры выездзе стаць падставай для затрымання паджылай жанчыны егіпецкімі памежнікамі і наступнай дэпартацыі.

«Я скантакталася з беларускімі дыпламатамі ў Каіры і паведаміла ім... Маёй маме 68 гадоў, у яе хворае сэрца і падвышаны ціск», - сказала суразмоўца агенцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках