4 траўня 2024, Субота, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў прызёрам фэсту «Канскія львы»

Беларус стаў прызёрам фэсту «Канскія львы»

Жыхар Слуцку Валерый Валчэцкі стаў бронзавым прызёрам фэсту «Канскія львы-2014».

Узнагароду ён здабыў разам са сваім маскоўскім калегам Кірылам Левашовым.

«Канскія львы» - гэта адная з самых прэстыжных узнагарод у сферы сусветнага рэкламнага бізнэсу. Катэгорыя Cyber Young Lions-2014 («Маладыя кібер-львы»), у якой перамог Валерый Валчэцкі, прысвечаная рэкламным кампаніям ў інтэрнэце. Фестываль праходзіў у Канах (Францыя) з 14 да 22 чэрвеня, паведамляе выданне «Інфа-Кур'ер».

У гэтым годзе арганізатары Cyber Young Lions-2014 у якасці задання прапанавалі маладым крэатыўнікам распрацаваць сацыяльна-медыйную кампанію, прысвечаную праблемам сотняў тысяч сляпых людзей у краінах, якія развіваюцца. Сутнасць праблемы ў тым, што 80% з гэтыя сляпых людзей можна вылечыць, бо яны страцілі зрок праз катаракту, якая развіваецца з ранняга дзяцінства, то бок, за два даляры можна купіць новы крышталік і яшчэ за 20 зрабіць аперацыю. Але ніхто ва ўрадах гэтых краін не думае аб праблеме сляпых і пра тое, што гэтыя людзі не ўцягнутыя ў эканамічнае жыццё краіны.

Развязаць гэтую праблему з дапамогай інтэрнэту (і сацыяльных сетак у прыватнасці), прыцягнуць да яе ўвагу - такая была задача ўдзельнікаў конкурсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках