4 траўня 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэй Джэй Абрамс паказаў знішчальнік з новых «Зорных войнаў»

3

Рэжысёр сёмага эпізоду «Зорных войнаў» Джэй Джэй Абрамс запісаў відэазварот да прыхільнікаў кінасагі.

Ён нагадаў гледачам, што ёсць магчымасць зняцца ў новым фільме, зрабіўшы дабрачынны ўнёсак на сайце Omaze. Разам з тым пастаноўшчык паказаў у кадры мадэль касмічнага знішчальніка X-Wing, які выкарыстоўваецца ў працы над сёмым эпізодам, піша Lenta.ru.

У акцыі ўжо ўзялі ўдзел прыхільнікі з 119 краін свету. Кампанія сабрала больш за мільён даляраў у першы дзень пасля запуску.

Акцыя «Зорныя войны: Сіла мяняць» ініцыяваная кампаніямі Disney, Lucasfilm і Bad Robot у траўні. Галоўны прыз - удзел у здымках фільма. У запуск акцыі Disney уклала мільён даляраў. Мінімальны ўзнос ад фізічнай асобы складае дзесяць даляраў. Чым іх больш, тым вышэйшы шанец на перамогу. Пераможца будзе абраны лёсаваннем. Іншымі прызамі акцыі будуць постэры, футболкі, макеты з фільма і запрашэнні на закрыты перадпрэм'ерны паказ блокбастара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках