4 траўня 2024, Субота, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой затрымалі злодзея, што ўцёк з жодзінскага суда

8
Пад Масквой затрымалі злодзея, што ўцёк з жодзінскага суда

Развязваецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманага ў Беларусь.

Гэтая гісторыя здарылася ў Жодзіна ў траўні 2009 года. У гарадскім судзе павінны былі судзіць злодзея-рэцыдывіста Сяргея Багдашова. Але да паседжання справа не дайшла. Злачынец учыніў напад на канваіра, а затым схаваўся з ягоным табельным пісталетам Макарава, а таксама запасной абоймай да яго. План перахопу праваліўся. У чэрвені Сяргей Багдашоў абакраў прыватны дом у Смалявіцкім раёне, скраў Cadillac і ўцёк у Расею. І вось зараз ўцекача знайшлі, піша onliner.by.

Як паведамілі ў МУС, Сяргей Багдашоў затрыманы ў Маскоўскай вобласці.

«Цяпер развязваецца пытанне аб ягоным крымінальным пераследзе на тэрыторыі Расеі за ўчыненне маёмасных злачынстваў і аб далейшай перадачы праваахоўным органам Беларусі», - распавялі ў міліцыі.

Было ўстаноўлена, што Багдашоў учыніў серыю крадзяжоў з элітных домаўладанняў у Пскоўскай вобласці. Таксама ён трапіў у поле зроку праваахоўнікаў у Сестрарэцку (Ленінградская вобласць), але яму ўдалося схавацца пры затрыманні. Уцякач спусціўся па вяроўцы з балкона. Аднак пры гэтым страціў пісталет, выкрадзены ў Беларусі. Гэтая інфармацыя трапіла беларускім органам унутраных спраў. У выніку дзякуючы ўзаемадзеянню расейскай паліцыі і беларускай міліцыі злодзей быў затрыманы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках