4 траўня 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Мазамбіка прыляцеў у Беларусь

22
Прэм'ер-міністр Мазамбіка прыляцеў у Беларусь

Прэм'ер-міністр Мазамбіка Альберту Вакіна прыбыў у Беларусь з рабочым візітам.

Ён будзе знаходзіцца ў Беларусі 21-24 ліпеня. Падчас візіту запланаваныя таксама перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, з вынікаў якіх чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, паведамляе БелТА.

Таксама Альберту Вакіна наведае шматфункцыянальны комплекс «Менск-Арэна», Менскі трактарны завод, прадпрыемства «Азярыцкі-Агра», Мірскі і Нясвіжскі замкі. Падчас візіту Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) правядзе беларуска-мазамбікскую бізнес-сустрэчу і кантактна-кааперацыйную біржу паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел міністр гандлю і прамысловасці гэтай дзяржавы Усходняй Афрыкі Арманда Інрога, прадстаўнікі кіраўніцтва БелГПП і Канфедэрацыі гандлёвых асацыяцый Мазамбіка.

Адбудуцца прэзентацыі эканамічнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі і Мазамбіка, Цэнтра садзейнічання інвестыцыям і Цэнтра развіцця сельскай гаспадаркі Мазамбіка. Плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж БелГПП і Канфедэрацыяй гандлёвых палат Мазамбіка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках