4 траўня 2024, Субота, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілец атрымаў позву ва ўкраінскае войска

24
Бразілец атрымаў позву ва ўкраінскае войска

Паўабаронца харкаўскага «Металіста» і зборнай Украіны Эдмар паведаміў, што атрымаў позву ў войска.

«Я звярнуўся ў клуб, яны сказалі прынесці ім гэтую паперу, тады і будуць развязваць гэтае пытанне. Я не ведаю, можа быць, хто-небудзь з маіх партнёраў па камандзе, украінцаў таксама атрымаў позву, але мне ніхто нічога не казаў. Жонка мая вельмі спалохалася, але я яе супакоіў, сказаў, што ўсё будзе нармальна. Усім займаецца клуб, я ж увесь час трэніруюся, хутка старт чэмпіянату. Калі б раптам сапраўды прыйшлося ісці ў войска, я не ведаю, што б я рабіў. Адзінае, што я ўмею добра - гуляць у футбол», - сказаў Эдмар.

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны доўжацца баявыя дзеянні з удзелам украінскіх вайсковых падраздзяленняў з аднаго боку, і атрадаў мясцовага апалчэння і добраахвотнікаў з другога, піша Lenta.ru.

Эдмар атрымаў грамадзянства Украіны ў 2011 годзе. З тых часоў натуралізаваны бразілец правёў дзевяць матчаў за нацыянальную зборную Украіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках