1 траўня 2024, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлант Тэлекам» падвысіць плату за інтэрнэт

10
«Атлант Тэлекам» падвысіць плату за інтэрнэт

З 1 жніўня 2014 года кампанія «Атлант Тэлекам» падвысіць кошт доступу ў інтэрнэт.

Змены закрануць тарыфныя планы «Wi-Fi + TV», «Wi-Fi + Рэгіён», «Прэміум +», «Прэміум Плюс», якія падаражэюць на 20 тысяч беларускіх рублёў (без уліку ПДВ). Кошт усіх астатніх тарыфных планаў для карыстальнікаў, падлучаных праз тэхналогію ADSL і Ethernet, павялічыцца на 10 тысяч рублёў (без уліку ПДВ), піша onliner.by.

Да гэтага падвышэнне коштаў для абанентаў правайдэра «Атлант Тэлекам» прайшло ў траўні. Тады змена была звязаная з падвышэннем базавай арэнднай адзінкі, якая склала 6 тысяч рублёў.

Нагадаем, абаненцкая база прыватных Ethernet-карыстальнікаў інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам» дасягнула адзнакі ў 100 тысяч абанентаў. Гэта рэкордная значэнне для тэхналогіі Ethernet у Беларусі. Агульная абаненцкая база аператара, у якую ўваходзяць карпаратыўныя кліенты, ADSL-абаненты, а таксама кліенты кабельнай тэлевізіі, пераадолела лічбу ў 170 тысяч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках