1 траўня 2024, Серада, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю ўзмоцніць кантроль за рынкамі

5
Мінгандлю ўзмоцніць кантроль за рынкамі

Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандалю з 22 ліпеня ўзмоцніць кантроль за працай гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Пры гэтым, як адзначыў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, «будзе давацца прынцыповая ацэнка рабоце, якая праводзіцца ў гэтым накірунку іх уласнікамі».

Сёння ўваходзіць у дзеянне закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь». Як адзначылі ў Мінгандлі, уласнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў павінны рабіць захады для захавання прадаўцамі, якія праводзяць дзейнасць на іх тэрыторыі, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і іншых нарматыўных прававых актаў Беларусі, піша БелаПАН.

Толькі ў першым паўгоддзі 2014 гандлёвай інспекцыяй Мінгандлю падчас кантрольных мерапрыемстваў за працай сталічных гандлёвых цэнтраў («Імпульс», «Сілуэт», «Пасаж», «Люстэрка» ды інш) устаноўленыя парушэнні больш чым у 350 суб'ектаў гаспадарання. Але калі раней да адказнасці прыцягваліся толькі непасрэдна парушальнікі, то пасля 22 ліпеня захады ўздзеяння будуць ужывацца, у першую чаргу, да ўласнікаў рынкаў і ГЦ, адзначылі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках