1 траўня 2024, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка знаходзіцца ў топ-10 сусветнага рэйтынгу даўжэй за ўсіх тэнісістак

6
Азаранка знаходзіцца ў топ-10 сусветнага рэйтынгу даўжэй за ўсіх тэнісістак

Беларуская тэнісістка знаходзіцца ў першай дзесятцы 175 тыдняў запар.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з'яўляецца прадстаўніцай цяперашняй топ-10 сусветнага "табелю аб рангах" з самай доўгай працягласцю знаходжання ў лідэрках сусветнага жаночага тэніса. Яна мае прапіску ў першай дзесятцы ўжо 175 тыдняў запар, піша "Прессбол".

Паводле рэйтынгу на 4 кастрычніка 2010 Вікторыя Азаранка ўвайшла ў шэрагі перадавікоў жаночай тэніснай асацыяцыі з 3910 баламі. З тых часоў яе серыя не перапыняецца і дасягнула адзнакі ў 175 тыдняў. Такім дасягненнем не можа пахваліцца ніводная прадстаўніца цяперашняй топ-10 рэйтынгу WTA.

На гэты момант Віторыя Азаранка займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу ВТА. Яе лепшай пазіцыяй ў кар'еры з'яўляецца першы радок, які яна ўпершыню заняла 30 студзеня 2012.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках