2 траўня 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Chrome - самы папулярны браўзэр на смартфонах і планшэтах

3
Chrome - самы папулярны браўзэр на смартфонах і планшэтах

Браўзэр Opera, вядомы сваімі алгарытмамі эканоміі трафіку, апынуўся на трэцім месцы.

Партал Phonearena правёў апытанне, у якім прапанаваў сваім чытачам назваць браўзэр, якім яны карыстаюцца на мабільных прыладах. У выніку браўзэр Chrome ад Google набраў больш за 57% галасоў.

На другім месцы з гіганцкім адставаннем размясціўся варыянт «Усталяваны браўзэр, з якім выпускалася мая прылада» - за яго прагаласавалі 12,4% карыстальнікаў. Браўзэр Opera, вядомы сваімі алгарытмамі эканоміі трафіку, апынуўся на трэцім месцы, яго выбрала 8,5% карыстальнікаў, піша gazeta.ru.

Chrome з'яўляецца самым папулярным браўзэрам і для настольных сістэм. Паводле звестак статыстычнага сэрвісу StatCounter, праз браўзэр ад Google выходзяць у інтэрнэт 48,4% карыстальнікаў. Другое месца займае Internet Explorer з 23,7% карыстальнікаў, на трэцім месцы - Firefox (19,3%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках