1 траўня 2024, Серада, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя змяніла імя і спадзяецца прыехаць у Латвію

42
Валерыя змяніла імя і спадзяецца прыехаць у Латвію

Спявачкі Валерыя ў латвійскім "чорным спісе" юрыдычна няма.

Аб гэтым сказала ў перадачы LTV "Панарама" мэнэджар расейскай эстраднай выканаўцы Дар'я Каваленка, піша delfi.lv.

Са слоў Каваленкі, перашкод для ўезду Валерыі ў Латвію не можа быць, бо ў афіцыйнай пастанове згаданае імя Ала Перфілава, тады як у пашпарце спявачкі напісана "Валерыя Перфілава", бо некалькі гадоў таму яна змяніла імя.

Раней прадусар спявачкі Валерыі і яе муж Іосіф Прыгожын заклікаў арганізатараў "Новай хвалі" скасаваць конкурс. На ягоную думку, пастанова міністра замежных спраў Латвіі Эдара Рынкевіча забараніць уезд у краіну Валерыі, Іосіфу Кабзону і Алегу Газманаву непрымальная.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках