2 траўня 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнікі Мулявіну ўсталююць у Екацерынбургу і Менску

4
Помнікі Мулявіну ўсталююць у Екацерынбургу і Менску

Бронзавы Ўладзімір Мулявін будзе адзеты ў касцюм, у якім даваў усе свае апошнія канцэрты, у руках ён будзе трымаць электрагітару.

Рэспубліканская экспэртная рада міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла эскіз помніка легендарнаму заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну, манументы будуць устаноўленыя ў Екацярынбургу і Менску.

"Помнікі Мулявіну будуць устаноўленыя на ягонай радзіме ў Екацярынбургу, а затым у Менску", - паведаміў журналістам аўтар працы скульптар Сяргей Логвін. Паводле ягоных слоў, чатырохметровая скульптура Мулявіна ў Екацерынбургу будзе ўстаноўленая ў верасні, манумент будуць усталёўваць беларускія спецыялісты, піша "Інтэрфакс".

Бронзавы Мулявін "будзе адзеты ў касцюм, у якім даваў усе свае апошнія канцэрты, у руках ён будзе трымаць электрагітару", распавёў скульптар.

Логвін удакладніў, што адліў помніка пачнецца бліжэйшым часам, затым яго павязуць усталёўваць у Екацерынбург. Важыць помнік будзе амаль 3,5 тоны.

Пасля ўстаноўкі манумента на гістарычнай радзіме легендарнага беларускага песняра такі ж усталююць на бульвары Мулявіна ў цэнтры беларускай сталіцы, адзначыў скульптар.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 года. Вучыўся ў Свярдлоўскай музычнай вучэльні ў класе гітары. На сцэне выступаў з 14 гадоў. У 1967-1968 гадах быў удзельнікам менскага гурта "Лявоны". 1 верасня 1969 года гурт "Лявоны" быў перайменаваны ў вакальна-інструментальны ансамбль "Песняры", які стаў вельмі папулярны як у Беларусі, так і ў іншых краінах.

"Песняры" доўгі час заставаліся адным з самых папулярных гуртоў краіны, запісалі мноства інтэрпрэтацый народных песень, першымі здзейснілі турнэ ў ЗША, а пазней звярнуліся да буйных формаў і зрабілі некалькі маштабных музычных спектакляў, у якіх паспяхова злучалі фальклор і сучаснае гучанне.

У першай палове 80-х гадоў "Песняры" прыкметна здалі свае пазіцыі, а да пачатку 90-х гадоў пра гурт амаль забыліся. Вяртанне музычнага калектыву адбылося толькі ў другой палове 1996 года.

Мулявін памёр у студзені 2003 года ва узросце 62 гадоў. Ён пайшоў з жыцця пасля працяглага, але беспаспяховага лячэння траўмаў, атрыманых у траўні 2002 года ў выніку аўтамабільнай аварыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках