1 траўня 2024, Серада, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: ЕЗ пакуль не будзе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі

20
Эштан: ЕЗ пакуль не будзе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі

На сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ толькі абмяркоўваюцца магчымыя далейшыя санкцыі.

Рада міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу ў аўторак, 22 ліпеня, на пасяджэнні ў Брусэлі пакуль не будзе прымаць пастанову аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі.

Пра гэта перад пачаткам сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў Еўразвязу заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Паводле ейных слоў, удзельнікам пасяджэння ў Брусэлі будуць толькі дадзеныя інструкцыі для распрацоўкі магчымых далейшых санкцый супраць РФ, перадае "Немецкая волна".

З моманту катастрофы 17 ліпеня на ўсходзе Украіны пасажырскага самалёта "Малайзійскіх авіяліній" міністры замежных спраў ЕЗ сустракаюцца ўпершыню. На саміце Еўразвяза, які адбыўся 16 ліпеня, было пастаноўлена да канца месяца зацвердзіць павялічаны чорны спіс расейскіх прадпрыемстваў, якія надаюць матэрыяльную або фінансавую падтрымку сэпаратыстам на ўсходзе Украіны.

Што да авіякатастрофы ва Украіне, пры прыняцці ўсякага кшталту пастаноў у сувязі з гэтай трагедыяй Еўразвяз будзе браць пад увагу інтарэсы ўрада Нідэрландаў, падкрэсліла Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках