2 траўня 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама абвінавачваюць у прапагандзе п'янства

10
Намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама абвінавачваюць у прапагандзе п'янства

Ідэя стварыць музэй старадарожскай самагонкі не мае нічога агульнага з прапагандай п'янства, заяўляе намеснік старшыні Старадарожскага райвыканкама Дзмітрый Давыдаў.

"Мы разглядаем самагонаварэнне паводле старых старадарожскіх рэцэптах як частку народнай культуры, якую трэба захаваць. Ніхто не кажа пра тое, каб займацца масавай вытворчасцю", - заявіў Давыдаў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак, камэнтуючы публікацыю ў газеце "Белорусская нива".

У прыватнасці, газэта паведамляе, што "ідэолагі Старадарожскага раёна замест жывой работы з насельніцтвам мерацца ўслаўляць вялікую сельскую бяду – п’янства".

"Мы ўжо страцілі значную частку народнай культуры, бортніцтва, напрыклад. Трэба не страціць, захаваць хаця б гэты пласт - унікальную старадарожскую тэхналогію самагонаварэння", - сказаў Давыдаў. Паводле ягоных слоў, "менавіта ў сувязі з гэтым мы выйшлі з ініцыятывай, каб далі афіцыйную ліцэнзію на выраб старадарожскай самагонкі на адной з нашых аграсядзіб".

Камэнтуючы выказванні намесніка начальніка ўправы аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Менаблвыканкама Аляксандра Ігнатовіча аб распаўсюдзе самагонаварэння ў раёне, Давыдаў адзначыў: "Раней у нашых вёсках п'яніц не было. П'яніца ніколі б не змог вырабіць сапраўдны старадарожскі самагон - гэта вельмі доўгі і працаёмісты працэс, які займае да месяца, калі хочаш атрымаць нармальны выраб".

Намеснік старшыні райвыканкама не выключае, што пададзеная ў такім ключы інфармацыя пра ідэю стварэння музэя старадарожскага самагонкі можа насіць замоўны характар. "Напэўна, гэта быў засланы казачок", - сказаў Давыдаў.

"А з нагоды сівушных алеяў ў гэтым старадарожскім самагоне - гэта кажуць дылетанты. Ёсць унікальная тэхналогія, якая нейтралізуе ўсе гэтыя алеі", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках