2 траўня 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолагі: Дарослым цяжка вывучыць мову праз надта вялікія намаганні

8
Псіхолагі: Дарослым цяжка вывучыць мову праз надта вялікія намаганні

Навукоўцы разабраліся ў тым, чаму дарослым так цяжка вывучыць замежную мову, у той час як дзеці, трапляючы ў моўнае асяроддзе, засвойваюць яе даволі лёгка.

Свае высновы аўтары апублікавалі ў часопісе PLoS ONE, паведамляе Газета.ru.

Перш за ўсё, у дзіцячым мозгу лягчэй, чым у дарослым, утвараюцца новыя сувязі паміж нэйронамі, якія замацоўваюць атрыманую інфармацыю. Але рэч не толькі ў гэтым.

У спецыяльна праведзеным даследаванні спецыялісты выявілі і іншыя чыннікі, якія замінаюць дарослым авалодаць мовай.

Дарослыя прыкладаюць занадта шмат разумовых намаганняў, каб запомніць асобныя словы, і гэта ім, як ні дзіўна, перашкаджае. Яны занадта аналізуюць атрыманую інфармацыю. Дзеці ўспрымаюць словы натуральна, як элемэнты стасункаў.

Навукоўцы прыдумалі экспэрымэнт, які мог бы давесці гэта. Яны вынайшлі бессэнсоўныя штучныя словы, якія павінны былі запомніць дзве групы падыспытных. Адну групу прасілі не ўдумвацца ў словы, яны проста бесперапынна іх слухалі. А для адцягнення іхняга мозгу ім у гэтым жа часе паказвалі каляровыя пазлы. Іншую групу прасілі пастарацца запомніць словы.

У выніку ў тэставым заданні, у якім падыспытныя павінны былі пазнаваць штучныя словы сярод іншых, група, што прыкладала больш высілкаў, паказала горшыя вынікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках