26 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распаўсюднікі расейскіх сцяжкоў збілі жыхара Берасця (Відэа)

31

Чытач charter97.org выклікаў міліцыю на парушальнікаў у Берасці, за што быў збіты.

Некалькі дзён таму чытач сайта charter97.org Валерый даслаў у рэдакцыю паведамленне аб раздачы сцяжкоў РФ аўтамабілістам на дарогах Берасця.

Мы папрасілі яго паспрабаваць у наступны раз зняць фота ці відэа і выклікаць міліцыю - і вынік не прымусіў сябе чакаць. Сёння мы атрымалі ад яго новае паведамленне праз нашу афіцыйную старонку «Вконтакте»: у тым жа месцы, на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай у раёне ЦМТ ў Берасці «глуханямыя» зноў распаўсюджвалі сцяжкі суседняй дзяржавы.

Хоць чытач зняў некалькі відэа, на якіх відаць, як невядомыя размаўляюць паміж сабой без дапамогі мовы жэстаў. Як пазней высветліцца, міліцыя зноў скажа, што яны глуханямыя.

А далей разгарнуўся цэлы трылер. Чытач паспрабаваў затрымаць «бізнэсмэнаў» са сцяжкамі самастойна, аднак за гэта атрымаў ад аднаго з іх удар у сківіцу. Але ўцячы парушальніку ўсё ж такі не ўдалося: Валерый моцна схапіў яго за заплечнік. Затым прыехала міліцыя і берасцеец перадаў затрыманага ім прадаўца сцяжкоў. Пра гэта ён напісаў нашаму журналісту прама з месца падзей, знаходзячыся разам з затрыманым ім невядомым у міліцэйскай машыне.

«Я яго трымаў за заплечнік да самага прыезду міліцыі», - распавядае Валерый, - «Спачатку я паздымаў іх на відэа здалёку, затым выклікаў на месца распаўсюджвання сцяжкоў міліцыю. У мяне ўзялі паказанні. Спадзяюся, надалей гэтыя прадаўцы сцяжкоў на нашых вуліцах не з'явяцца».

Міліцыя паведаміла Валерыю імя затрыманага хлопца: Сямён Мікалай Аляксеевіч, 1987 года нараджэння. Прама цяпер яго вязуць у ГАУС.

Нагадаем, выпадкі раздачы сімволікі РФ на тэрыторыі Беларусі (у асноўным, за грошы) неаднаразова былі зафіксаваныя жыхарамі Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках