1 траўня 2024, Серада, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры даведаліся аб праблемах у эканоміцы РФ з пошты Дварковіча

6

Электронныя лісты з пошты віцэ-прэм'ера Расеі Аркадзія Дварковіча выкладзеныя ў інтэрнэт.

Архіў, апублікаваны хакерамі, утрымлівае ўваходныя лісты за чэрвень-ліпень гэтага года, піша выданне "Ведомости".

Тое, што здарылася з поштай Аркадзія Дварковіча - галоўная навіна ў апараце ўрада РФ, распавядае ягоны супрацоўнік: апублікаваныя не толькі лісты, але і дадаткі да іх - прэзентацыі, аналітычныя запіскі, праекты лістоў і пратаколаў. Іншы супрацоўнік апарата назваў сітуацыю непрыемнай, але мяркуе, што нічога страшнага не адбылося - дакументы з сакрэтнымі грыфамі не апублікаваныя.

У тэксце дакумента віцэ-прэм'ера РФ паведамляе аб бюджэтных планах краіны і магчымых праблемах з фінансаваннем.

Лісты адпраўленыя Дварковічам на gmail.com. Гэта асабісты адрас Дварковіча ведае ягоны знаёмы. Чальцам урада і супрацоўнікам апарата забаронена выкарыстоўваць для працоўных мэтаў асабістую пошту, але ўсе гэта робяць - інакш цяжка працаваць, прызнае чыноўнік.

"Да рабочай пошты няма аддаленага доступу, таму без асабістай, на жаль, не абысціся - не сядзець жа цэлымі днямі за працоўным кампутарам", - тлумачыць яшчэ адзін суразмоўца выдання.

Ці могуць да Дварковіча ўжыць санкцыі за службовую перапіску праз асабістую пошту, высветліць не ўдалося - прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў быў недаступны.

Таямніца перапіскі гарантаваная Канстытуцыяй РФ. За яе парушэнне вінаватаму пагражае штраф да 80 000 рублёў або папраўчыя работы да года; калі было выкарыстана службовае становішча, вінаватага могуць пазбавіць волі на чатыры гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках