2 траўня 2024, Чацвер, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дырэктар «Берасце-Травы» атрымаў 112 тыс еўра хабараў

10
Былы дырэктар «Берасце-Травы» атрымаў 112 тыс еўра хабараў

СК завяршыў расследаванне справы аб хабарніцтве супраць былога кіраўніка ТАА «Берасце-Травы».

Пра гэта charter97.org паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Руслан Макарук.

«Падчас следства ўстаноўлена 11 эпізодаў атрымання хабараў абвінавачаным на суму 105 000 еўра і 10 000 даляраў ЗША ў перыяд часу з верасня 2010 па студзень 2014 года. Для сябе і сваіх блізкіх у якасці хабару ён атрымліваў ад прадстаўнікоў розных камерцыйных арганізацый матэрыяльныя каштоўнасці за развязванне пытанняў, што ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю - заключэнне і выкананне кантрактаў, пагашэнне крэдыторскай запазычанасці ТАА «Берасце-Травы», адтэрміноўку пагашэння дэбіторскай запазычанасці гэтага прадпрыемства», - адзначыў ён.

Прадстаўнік СК дадаў, што падчас папярэдняга следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на агульную суму звыш 1,1 мільярдаў рублёў.

«Дзеянні былога дырэктара кваліфікаваныя паводле ч. 2, 3 арт. 430 «Атрыманне хабару паўторна, у асабліва буйной суме» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Мера стрымання ў абвінавачанага застаецца ранейшай - утрыманне пад вартай.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд», - падсумаваў Руслан Макарук.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках