2 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пошта Расеі» паўгода везла экспрэс-пасылку з Масквы на Ямал

18
«Пошта Расеі» паўгода везла экспрэс-пасылку з Масквы на Ямал

Вызначылася падраздзяленне EMS, якое прапануе максімальна кароткія тэрміны дастаўкі.

Як вынікае са справаздачы аб перамяшчэнні пасылкі, якую апублікаваў нешчаслівы адпраўнік, пакунак з абвешчанай каштоўнасцю ў 19 тысяч рублёў быў прыняты супрацоўнікамі прадпрыемства 19 студзеня і пакінуў Маскву ўжо на наступны дзень. Аднак у Салехард, які знаходзіцца на адлегласці блізу 2,5 тысяч кіламетраў ад сталіцы, ён прыбыў толькі чацвёртага ліпеня, і дзевятага быў дастаўлены атрымальніку, піша znak.com.

Характэрна, што пасылка, якая пры адпраўленні важыла ўсяго блізу 13 кілаграмаў, пры прыбыцці ў Салехард «пацяжэла» да дваццаці. Пасля таго як адрасат адмовіўся выкупляць пратэрмінаваную пасылку, яна зноў «схуднела» да 12,8 кілаграмаў і вярнулася ў Маскву даволі хутка - ужо 12 ліпеня.

Чым была выкліканая такая затрымка ў адпраўленні, не паведамляецца. Невядома таксама, ці засталося цэлым змесціва пасылкі. Бо, як вядома, не ўсе адпраўленыя праз «Пошту Расеі» рэчы даходзяць да атрымальніка ў першапачатковым выглядзе - у прыватнасці, замест адпраўленага з Масквы Apple iPhone 5 «Пошта Расеі» даставіла ў Растоў-на-Доне пасылку з грудай камянёў (прыйшлося потым пакрыць шкоду).

Між тым прэс-служба «Пошты Расеі» паведаміла рэдакцыі NEWSru.com, што «цяпер вядзецца праверка» паводле факту «парушэння кантрольных тэрмінаў экспрэс-дастаўкі» ў Салехард. «Адпраўленне было прынятае ў маскоўскім структурным падраздзяленні «EMS Пошта Расеі» і ўжо на наступны дзень, паспяхова прайшоўшы апрацоўку ў сартавальным цэнтры, было перададзена авіяперавозчыку для транспарціроўкі, - заявілі ў прэс-службе. - Прычына, з якой адпраўленне не было дастаўлена своечасова на месца прызначэння, ўдакладняецца».

Пры гэтым прадстаўніца «Пошты Расеі» паведаміла, што «Салехард з'яўляецца адным з населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў цяжкадаступных мясцовасцях Расейскай Федэрацыі» і тэрміны дастаўкі залежаць ад «іншых фактараў», напрыклад, «як часта курсуе транспарт» ці «метэаўмовы».

Адзначым, што калі б адпраўнік задаўся мэтай у самыя кароткія тэрміны даставіць пасылку, не звяртаючыся да паслуг «Пошты Расеі», ён мог бы зрабіць гэта ў той жа дзень. Дабрацца ад Масквы да Салехарда можна менш чым за тры гадзіны на самалёце. Каб даехаць туды на аўтамабілі, спатрэбіцца 58 гадзін. І нават пешы паход з Масквы ў Салехард, паводле звестак Google зойме ў некалькі разоў менш часу, чым спатрэбілася пошце Расеі, каб даставіць пасылку.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках