1 траўня 2024, Серада, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скасаваны цягнік Баранавічы - Марыупаль

1
Скасаваны цягнік Баранавічы - Марыупаль

БЧ скасавала адзін з цягнікоў ва Украіну.

Пастанова пра гэта ўзгодненая з адміністрацыяй «Укрзалiзниця». Цягнік №384/383 Баранавічы - Марыупаль скасоўваецца з 12 жніўня, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

З 22 ліпеня і да скасавання названага цягніка ягоны маршрут будзе скарочаны да станцыі Харкаў. Так, з 22 ліпеня да 10 жніўня цягнік №384 будзе прытрымлівацца кірунку Баранавічы - Харкаў у цотныя даты, адпраўляючыся з Баранавічаў а 22.17 і прыбываючы ў Харкаў а 19.13. У зваротным кірунку з 24 ліпеня да 12 жніўня цягнік таксама будзе курсіраваць у цотныя даты. Час адпраўлення з Харкава - 03.12, прыбыцця на канчатковую станцыю Баранавічы-Палескія - 00.15. Час падарожжа блізу 21 гадзіны.

Пасажырам, якія жадаюць ехаць далей на чыгуначныя станцыі, размешчаныя на ўчастку Харкаў - Данецк - Марыупаль, прапаноўваецца зрабіць перасадку на станцыі Харкаў на цягнік №321 Харкаў - Марыупаль (адпраўляецца штодня а 22.15 і прыбывае на канчатковую станцыю а 09.13).

Пасажыры, што едуць ў Беларусь у зваротным кірунку, могуць скарыстацца цягніком №322 Марыупаль - Харкаў (адпраўляецца са станцыі Марыупаль штодня а 18.38 і прыбывае у Харкаў а 04.43) і далей зрабіць перасадку на штодзённы цягнік №100 Сімферопаль - Менск (адпраўляецца са станцыі Харкаў а 05.44 і прыбывае ў Менск а 23.17).

Беларуская чыгунка прапануе пасажырам, якія папярэдне набылі квіткі на цягнік №384/383 Баранавічы - Марыупаль, звярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты поўны кошт праязных дакументаў і прапанаваныя новыя варыянты праезду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках