2 траўня 2024, Чацвер, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калгасы стануць «гаспадарчымі таварыствамі» і КУПамі

40
Калгасы стануць «гаспадарчымі таварыствамі» і КУПамі

Усе калгасы ў Беларусі будуць ператвораныя ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы да 31 снежня 2016 года.

Гэта прадугледжана ўказам №349 ад 17 ліпеня 2014 года, піша БелаПАН.

Арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы будзе вызначацца пастановаю агульнага сходу чальцоў калгаса. Пры яго пераўтварэнні долі ў статутным фондзе (акцыі) гаспадарчага таварыства будуць размяркоўвацца паміж фізічнымі асобамі - чальцамі калгаса, якія выкажуць пісьмовую згоду выступіць заснавальнікамі гэтага таварыства, і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай - раёнам, на тэрыторыі якога размешчаны калгас.

«Калі калгас не мае долевага фонду чальцоў калгаса, кожнаму ягонаму чальцу, што выказаў пісьмовую згоду выступіць заснавальнікам будучага гаспадарчага таварыства, перадаецца адна акцыя гэтага таварыства», - гаворыцца ва ўказе.

Акрамя таго, чальцы і работнікі калгаса могуць уносіць грашовыя ўклады ў статутны фонд ствараемага гаспадарчага таварыства з атрыманнем акцый у колькасці, адпаведнай занесенаму ўкладу.

Пры пэўных умовах ўсе 100% акцый ствараемага таварыства могуць належаць раёну, на тэрыторыі якога размешчаны калгас. Гаворка ідзе пра выпадкі, калі на 1 студзеня года, у якім прымаецца пастанова аб пераўтварэнні, кошт чыстых актываў калгаса меншы кошту непадзельнага фонду і (або) калгас мае не выкананыя ў тэрмін абавязанні паводле плацяжоў у рэспубліканскі бюджэт або мясцовыя бюджэты і бюджэты дзяржаўных пазабюджэтных фондаў; пасля вяртання атрыманых з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў пазык (у тым ліку пралангаваных); выкананых гарантыях урада або мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Меры эканамічнага стымулявання (уключаючы меры дзяржпадтрымкі), устаноўленыя заканадаўствам для калгасу, будуць захоўвацца для юрыдычнай асобы, створанай ў выніку пераўтварэння. Разам з тым у дакуменце прапісаны выпадкі, калі дзеянне гэтых мер будзе спыненае.

Паводле стану на сакавіку 2014 рэарганізацыі падлягалі 347 калгасаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках