2 траўня 2024, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Бразіліі атрымала новага трэнера

Зборная Бразіліі атрымала новага трэнера

50-гадовы настаўнік Дунга вярнуўся ў зборную Бразіліі.

Ён ужо трэніраваў зборную з 2006 года, замяніўшы Карласа Албэрта Парэйру, а сышоў з яе пасля паразы ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2010 годзе ад Галандыі (1:2), піша football.ua.

«Я разумею, што заўзятарам зараз складана, але мы заваюем іх давер вынікамі. Я не прадаю мару. Калісьці мы былі лепшымі ў свеце, а цяпер нам трэба вярнуць сабе былыя пазіцыі, а для гэтага трэба будзе шмат працаваць», - заявіў Дунга.

Пасля ягонага сыходу на гэты пост быў прызначаны Мано Менэзэс, якога ў 2012-м змяніў Луіс Фэліпэ Скалары. Феліпэ давялося пакінуць зборную Бразіліі праз правал на хатнім чэмпіянаце свету - Селесао прайграла ў паўфінале 1:7 Нямеччыне, а ў матчы за трэцяе месца саступіла Галандыі (0:3).

За свой першы перыяд Дунга з Бразіліяй выйграў Копа Амерыка-2007 і Кубак Канфэдэрацыяў-2009. Таксама ён быў капітанам каманды на пераможным чэмпіянаце свету-1994.

З клубаў ён трэніраваў толькі Інтэрнасьёнал у 2013-м, абмежаваўшыся толькі перамогай у чэмпіянаце Рыу-Грандзі-ду-Сул.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках