1 траўня 2024, Серада, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт «Белтэлекама» рэтранслюе прапаганду тэрарыстаў

35

Магілёўскі гарадскі сайт актыўна рэтранслюе пазіцыю данецкіх сепаратыстаў і дыверсанта Ігара Гіркіна.

На партале www.mogilev.by увесь час паведамляюць пра вайсковыя аперацыі данбаскіх сепаратыстаў і ўкраінскіх сілавікоў. Пры гэтым баевікі выступаюць у навінах як «апалчэнцы», а ўкраінскія вайскоўцы і ўлада - як «хунта». Чытачам даказваюць, што дзеянні сепаратыстаў паспяховыя. Рэгулярна публікуюцца «зводкі» ад Ігара Гіркіна, грамадзяніна Расеі, палкоўніка ФСБ, які стаў лідарам баевікоў і спачатку дзейнічаў у Славянску, а потым перабраўся ў Данецк, паведамляе «Радыё Свабода».

Зводкі навін ілюструюцца фотаздымкамі з паметкай, што яны - уласнасць сайта. Публікуюцца і відэаматэрыялы аб вайсковых аперацыях сепаратыстаў, згарэлыя танкі і узарваныя масты. Напрыклад, цяпер на сайце сцвярджаецца, што ў катастрофе малайзійскага «Боінга» вінаватыя ўкраінскія вайскоўцы. У некаторых раздзелах сайта публікацыі падаюцца дарэформенным расейскім правапісам, у прыватнасці ў рубрыцы «Губерня».

Cайт створаны ў 2002 годзе, адміністратар даменнага імя - Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам».

У «Белтэлекаме» не ўдалося высветліць, хто напаўняе зместам гэты сайт, там толькі паабяцалі разабрацца ў сітуацыі і падзякавалі за сігнал.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках