2 траўня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не будуць плаціць пошліну за пасылкі танней €200

21
Беларусы не будуць плаціць пошліну за пасылкі танней €200

Улады падвысілі норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях са 120 да 200 еўра.

Гэта вынікае з указа № 360 «Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання», піша АФН.

«У адпаведнасці з указам да 200 еўра павялічваецца норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях і ў пакунках экспрэс-дастаўкі, агульная вага якіх не перавышае 31 кг», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту дадзена права сумесна з Дзяржпамежкамітэтам і Мінсельгасхарчам вызначаць пералік і колькасць тавараў, якія могуць быць аднесеныя да тавараў для асабістага карыстання пры перамяшчэнні праз пункты спрошчанага пропуску, а таксама вызначаць асаблівасці перамяшчэння такіх тавараў.

На службы авіяцыйнай бяспекі ўскладзены абавязак інфармавання службовых асоб мытных органаў аб вывазе фізічнымі асобамі забароненых і (або) абмежаваных да перамяшчэння тавараў, выяўленых пры правядзенні такой службай кантролю асоб, якія выязджаюць за межы Беларусі паветраным транспартам.

Перавозчыкам, якія ажыццяўляюць экспрэс-дастаўку адпраўленняў у адрас фізічных асоб, дадзена права праводзіць ад імя такіх фізічных асоб без дадатковых дамоўных адносін мытныя аперацыі ў дачыненні да тавараў, якія змяшчаюцца ў адпраўленнях, калі такі перавозчык адначасова з'яўляецца мытным прадстаўніком.

ДМК таксама дадзена права вызначаць парадак выдачы дазволу на перадачу часова ўвезеных транспартных сродкаў іншым асобам, чым тыя, якія завезлі такія транспартныя сродкі.

«Акрамя таго, урэгуляваныя пытанні забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў у дачыненні да тавараў, што ўвозяцца для асабістага карыстання, у частцы ўстанаўлення выпадкаў вяртання ўнесенага забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў, а таксама вызначэння магчымасці вяртання грашовых сродкаў не толькі праз касу мытнага органа наяўнымі грашовымі сродкамі , але і праз структурныя падраздзяленні банка, у тым ліку размешчаныя ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўрэгуляваны пытанні часовага захоўвання тавараў для асабістага карыстання, увезеных фізічнымі асобамі, што перасяляюцца ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках