3 траўня 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: байкеры пратэставалі супраць прыезду расейскіх зорак у Юрмалу

5

У Юрмале прайшла акцыя пратэсту супраць удзелу ў конкурсе "Новая хваля"асоб, якія падтрымліваюць агрэсію Расеі ва Украіне.

Акцыю зладзіў байкерскі клуб Dieva Suņi ("Божыя сабакі"). У ёй бралі ўдзел блізу 60 матацыклістаў, піша delfi.lv.

Байкеры выехалі з АЗС Viada на Улманя гатве. Іхняй мэтай была канцэртная зала "Дзінтары", але пад'ехаць да яе калона матацыклістаў не здолела праз абмежаванні руху транспарту. Да брамы залы яны прайшлі пешшу і прабылі каля яе блізка што 10 хвілін, падчас якіх да іх падыходзілі як іхнія прыхільнікі, так і супраціўнікі. Акцыя ў цэлым прайшла спакойна.

Фото: LETA
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках