3 траўня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Ушачах з'явіцца вуліца і школа імя Барадуліна

2
Ва Ушачах з'явіцца вуліца і школа імя Барадуліна

Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы.

З ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Таварыства беларускай мовы» і шэраг іншых грамадскіх аб'яднанняў. На афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама з'явіўся адказ ініцыятарам.

Паведамленне на афіцыйным сайце аблвыканкама аб ушанаванні памяці літаратара напісана па-беларуску, але з памылкамі. Тым не менш, яно вельмі ўзрадавала прыхільнікаў паэзіі Рыгора Барадуліна, перадае «Радыё Свабода».

На пачатку ліпеня віцебская Рада ГА «Таварыства беларускай мовы» звярнулася да прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць яшчэ аднаго выдатнага літаратара, які паходзіць з Віцебшчыны - Генадзя Бураўкіна, які пайшоў з жыцця 30 траўня сёлета. Адказу на ліст з прапановамі выдаць у дзяржаўным выдавецтве да 80-годдзя паэта ягоныя творы, усталяваць у Менску на доме, дзе ён жыў, мэмарыяльную дошку, назваць у гонар Генадзя Бураўкіна вуліцы ў Менску, Полацку, Расонах, надаць імя Бураўкіна адной з бібліятэк на Віцебшчыне аўтары пакуль не атрымалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках