2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» не касуе рэйсы ў Тэль-Авіў

2
«Белавія» не касуе рэйсы ў Тэль-Авіў

Чарговы вылет паводле раскладу павінен адбыцца сёння а 20.00.

Амэрыканскія, еўрапейскія і расейскія авіякампаніі адна за адной пачалі касаваць рэйсы ў аэрапорт Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве.

Пастанову забараніць палёты ў міжнародны аэрапорт Бэн-Гурыён для амэрыканскіх авіякампаній напярэдадні прыняло Федэральнае агенцтва цывільнай авіяцыі ЗША (FAA). Абмежаванне першапачаткова працягнецца 24 гадзіны. Таксама нямецкая Lufthansa (на 36 гадзін), французская Air France і галандская KLM абвясцілі аб тым, што касуюць рэйсы ў Ізраіль, паведамляе БелТА.

Прадстаўнікі авіякампаній тлумачаць прыпыненне палётаў тым, што 22 ліпеня побач з аэрапортам Бэн-Гурыён выбухнула ракета, якая прыляцела з Газы.

Расейскія авіякампаніі "Трансаэро" і "Аэрафлот" 22 ліпеня вярнулі свае самалёты, якія накіроўваліся ў Тэль-Авіў. "Трансаэро" скасавала ўсе рэйсы ў Ізраіль на 23 ліпеня, кампанія "Аэрафлот" пакуль перанесла сённяшні ранішні рэйс у Тэль-Авіў папярэдне на тры гадзіны дня.

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" аб скасаванні рэйсаў у Тэль-Авіў пакуль не паведамляла. Чарговы вылет паводле раскладу павінен адбыцца сёння а 20.00.

Між тым Міністэрства транспарту Ізраіля заклікае замежныя авіякампаніі перагледзець пастанову аб прыпыненні палётаў у Тэль-Авіў, гарантуючы бяспеку аэрапорта Бэн-Гурыён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках