3 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр катастрофы ў маскоўскім мэтро павялічылася

Колькасць ахвяр катастрофы ў маскоўскім мэтро павялічылася

Колькасць загінулых у выніку аварыі ў маскоўскім мэтро павялічылася да 23 чалавек.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прэс-службу дэпартамэнта аховы здароўя сталіцы, яшчэ адна пацярпелая памерла ў сераду, 23 ліпеня, у Боткінскай лякарні.

«У яе былі найцяжэйшыя спалучаныя (мяшаныя) траўмы. Яна памерла нягледзячы на ўсе высілкі лекараў, ёй было праведзена некалькі складаных аперацый», - сказаў РІА Новости кіраўнік дэпартамэнта Георгій Голухаў.

Паводле ягоных слоў, у шпіталях застаюцца 98 пацярпелых. Трое з іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, пяцёра - у цяжкім, піша Lenta.ru.

«Агулам з 15-га да 23-га дня выпісаныя 23 чалавекі», - сказаў Голухаў.

Аварыя на Арбацка-Пакроўскай лініі адбылася 15 ліпеня. Тады з рэек сышлі тры вагоны цягніка, пацярпелі больш за 150 чалавек. 22 ліпеня начальнік сталічнай падземкі Іван Бяседзін быў вызвалены ад пасады. Кіраўніком мэтро стаў Дзмітрый Пегаў.

У справе аб аварыі арыштаваныя тры чалавекі: майстар рэек мэтрапалітэна Валерый Башкатаў, ягоны памочнік Юрый Гордаў і дырэктар вытворчасці ТАА «Спецтехреконструкция» Анатоль Круглоў. Бліжэйшым часам Басманны суд Масквы разгледзіць пытанне аб арышце чацвёртага падазраванага - намеснік начальніка дыстанцыі капітальнага рамонту службы чыгункі Маскоўскага мэтрапалітэна Аляксея Трафімава.

Фота: AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках